Фелікс Санчэс
Фелікс Санчэс | |
---|---|
Род дзейнасці | hurdler, лёгкаатлет |
Дата нараджэння | 30 жніўня 1977[1] (47 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фелікс Санчэс (ісп. Félix Sánchez, нар. 30 жніўня 1977 года, Нью-Ёрк, ЗША) — дамініканскі лёгкаатлет, які спецыялізуецца ў бегу на 400 метраў з бар’ерамі. Двухразовы алімпійскі чэмпіён 2004 і 2012 гадоў на дыстанцыі 400 м з/б. Уладальнік першага алімпійскага золата для Дамініканскай Рэспублікі. Двухразовы чэмпіён свету (2001 і 2003).
Фелікс нарадзіўся ў Нью-Ёрку, але выступае за зборную Дамініканскай Рэспублікі, бо яго бацькі нарадзіліся на Дамінікане. Скончыў Універсітэт Сан-Дыега. У 1999 годзе паступіў ва Універсітэт Паўднёвай Каліфорніі. У перыяд з 2001 па 2004 гады выйграў 43 спаборніцтвы запар. У 2002 годзе выйграў Залатую лігу IAAF, за перамогу атрымаў галоўны прыз — 1 мільён долараў ЗША.
Лепшы лёгкаатлет свету па версіі часопіса Track & Field News 2003 года.
Зноскі
- ↑ Felix Sanchez // World Athletics database
- ↑ http://sportsillustrated.cnn.com/2012/olympics/2012/writers/david_epstein/08/06/us-400-dynasty-over/
- ↑ http://www.bbc.co.uk/sport/0/athletics/13406708
- ↑ http://www.nytimes.com/2003/08/31/sports/track-and-field-hurdler-s-best-keeps-unbeaten-streak-alive.html